Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэдэрацыя футболу зрабіла беларускамоўны прома-ролік


Асацыяцыя «Беларуская фэдэрацыя футболу» (АБФФ) апублікавала на сваім YouTube-канале беларускамоўнае прома-відэа Кубка Беларусі.

У ролік увайшлі кадры зь фінальнага матча турніру, які прайшоў у Магілёве 19 траўня. Па выніках гульні берасьцейскае «Дынама» перамагло барысаўскі БАТЭ зь лікам 2:3. Берасьцейскі клюб другі раз атрымаў Кубак Беларусі.

15 траўня старшынём праўленьня футбольнага клюбу «Дынама-Берасьце» стаў аргентынец Дыега Марадона. Ён будзе займацца пытаньнямі стратэгічнага разьвіцьця клюбу, узаемадзейнічаць зь ягонымі структурнымі падразьдзяленьнямі, уключна зь дзіцячай акадэміяй берасьцейскага «Дынама».

Аргентынец прыступіць да выкананьня паўнамоцтваў пасьля заканчэньня футбольнага чэмпіянату сьвету ў Расеі ў ліпені.

Трохгадовы кантракт Дыега Марадоны зь берасьцейскім «Дынама» можа перавышаць 20 мільёнаў даляраў, сьцьвярджае аргентынскае выданьне La Nacion. У футбольным клюбе гэтую інфармацыю не камэнтуюць.

Раней заўзятары скідваліся на форму. 10 фактаў пра «Дынама-Берасьце», якое ўзначаліць Марадона

Міжнародная футбольная фэдэрацыя называе 58-гадовага Марадону найлепшым футбалістам ХХ стагодзьдзя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG