Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: Сянцоў мае намер працягваць галадоўку да «фатальнага канца»


Алег Сянцоў
Алег Сянцоў

Адвакат украінскага палітвязьня Алега Сянцова Дзьмітрый Дынзэ на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве 21 траўня заявіў, што ягоны падабаронны гатовы працягваць галадоўку нават да фатальнага канца, патрабуючы вызваліць з-за кратаў у Расеі і Крыме ўсіх украінскіх вязьняў.

Паводле Дынзэ, Алег Сянцоў паўтара месяца рыхтаваўся да галадоўкі, паступова адмаўляючыся ад ежы, і вырашыў пайсьці на такі радыкальны крок, паколькі «страціў надзею, што ўкраінскі і расейскі бакі могуць прыняць рашэньне наконт яго вызваленьня». Пасьля абвяшчэньня галадоўкі Сянцова зьмясьцілі ў адзіночную камэру. У выпадку рэзкага пагаршэньня ягонага стану здароўя, як запэўнілі абаронцы ў калёніі ў горадзе Лабытнангі, магчымае мэдыцынскае абслугоўваньне, якое прадугледжвае выкарыстаньне глюкозы і фізраствору.

Сястра рэжысэра Натальля Каплан на прэс-канфэрэнцыі таксама назвала рашэньне Алега «жэстам адчаю». «Гэтай галадоўкай ён спрабуе наблізіць вызваленьне іншых зьняволеных і не выпадкова абвясьціў яе перад чэмпіянатам сьвету ў футболе ў Расеі, каб прыцягнуць увагу да гэтай тэмы як мага больш людзей», — падкрэсьліла Каплан. Паводле яе, з часу галадоўкі Сянцова ёй не патэлефанаваў ніводзін украінскі палітык.

Пра тое, што ўлады Ўкраіны прыкладаюць недастаткова намаганьняў для вызваленьня Сянцова, заявіла праваабаронца і адна з каардынатараў «Мэдыйнай ініцыятывы за правы чалавека» Марыя Томак. Яна адзначыла, што пасьля шэрагу сустрэч адваката Дынзэ і ўкраінскіх праваабаронцаў з прадстаўнікамі розных дзяржаўных органаў спадзяецца на «больш актыўную пазыцыю» Кіева ў пытаньні вызваленьня ўкраінскага палітвязьня.

Алег Сянцоў быў затрыманы сакавіку 2014 году расейскімі спэцслужбамі ў анэксаваным Расеяй Крыме разам з актывістам Аляксандрам Кольчанкам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі тэрактаў на паўвостраве. У жніўні 2015 году суд у Растове-на-Доне прысудзіў Сянцову 20 гадоў калёніі строгага рэжыму. Кольчанка атрымаў 10 гадоў калёніі. Абвінавачаныя сваю віну не прызналі. Сянцоў абвясьціў бестэрміновую галадоўку 14 траўня, заявіўшы, што спыніць яе толькі ў выпадку, калі будуць вызваленыя з расейскіх калёній і турмаў больш як 60 украінскіх палітвязьняў.

Беларусы просяць Расею вызваліць украінскага рэжысэра Сянцова шляхам абмену

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG