Прадстаўніца Ізраілю Нэта Барзілай заняла на Эўравізіі-2018 першае месца. Паводле супольнага галасаваньня гледачоў і прафэсійнага журы сьпявачка атрымала 529 балаў.
Фінал конкурсу праходзіў 12 траўня ў партугальскім Лісабоне.
На другім і трэцім месцы разьмясьціліся музыкі з Кіпру і Аўстрыі.
Прадстаўніка Беларусі у фінале музычнага конкурсу не было. Украінскі сьпявак Мікіта Аляксееў (Alekseev), які сёлета ўдзельнічаў ад Беларусі, ня выйшаў у топ-10 удзельнікаў першага паўфіналу. Паводле галасаваньня гледачоў і журы ў першым паўфінале Аляксееў атрымаў 65 балаў і заняў 16 месца з 19 удзельнікаў.
Нарвэскі беларус Аляксандар Рыбак, які перамагаў на Эўравізіі ў 2009 годзе, заняў сёлета 15 месца. У фінале 12 траўня ён атрымаў 144 балы.
Найменшую колькасьць балаў з 26 удзельнікаў фіналу атрымала партугальская сьпявачка Клаўдзія Пашкуал. Прафэсійнае журы і гледачы Эўравізіі далі ёй 39 балаў.