У партугальскім Лісабоне 10 траўня адбыўся другі паўфінал «Эўравізіі-2018».
Паводле галасаваньня журы і гледачоў, у фінал выйшлі Аўстралія, Вугоршчына, Данія, Малдова, Нарвэгія, Нідэрлянды, Сэрбія, Славенія, Швэцыя, Украіна.
У фінале возьме ўдзел прадстаўнік Нарвэгіі, беларус Аляксандар Рыбак, які ўжо перамагаў у «Эўравізіі-2009».
Фінал «Эўравізіі-2018» адбудзецца ўвечары 12 траўня. Беларусь у фінале музычнага конкурсу прадстаўленая ня будзе. Украінскі сьпявак Мікіта Аляксееў (Alekseev), які сёлета ўдзельнічаў ад Беларусі, ня выйшаў у топ-10 удзельнікаў першага паўфіналу.