Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Беларусі Alekseev ня выйшаў у фінал «Эўравізіі-2018»

абноўлена

Выступ Мікіты Аляксеева ў першым паўфінале музычнага конкурсу
Выступ Мікіты Аляксеева ў першым паўфінале музычнага конкурсу

Прадстаўнік Беларусі на «Эўравізіі-2018» Мікіта Аляксееў (Alekseev) завяршыў удзел у конкурсе, які сёлета праходзіць ў партугальскім Лісабоне.

Выступ пад 8-м нумарам у паўфінале 8 траўня не аказаўся для беларускага канкурсанта шчасьлівым.

У фінал «Эўравізіі-2018», які адбудзецца ўвечары 12 траўня, выйшлі музыкі з Альбаніі, Баўгарыі, Ізраілю, Літвы, Чэхіі, Эстоніі, Аўстрыі, Фінляндыі, Ірляндыі і Кіпру.

За час удзелу Беларусі ў Эўравізіі краіну на конкурсе ўпершыню прадстаўляў іншаземец. Песьня Аляксеева «Forever» 17 лютага перамагла ў фінале нацыянальнага адбору.

Раней беларускія ўдзельнікі адбору патрабавалі дыскваліфікаваць Мікіту Аляксеева, кажучы, што ягоная песьня парушае правілы конкурсу, бо была прадстаўленая задоўга да адбору. У камандзе сьпевака такія абвінавачаньні адпрэчваюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG