Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла румынская дысыдэнтка — «сымбаль адвагі і антыкамуністычнага супраціву»


Дойная Корня выступае на мітынгу на Ўнівэрсытэцкай плошчы ў Бухарэсьце, 23 траўня 1990 году
Дойная Корня выступае на мітынгу на Ўнівэрсытэцкай плошчы ў Бухарэсьце, 23 траўня 1990 году

Румынская праваабаронца і дысыдэнт Дойна Корня, якая змагалася супраць камуністычнага рэжыму, памерла ва ўзросьце 88 гадоў.

У 80-х гадах мінулага стагодзьдзя яе лісты на Радыё Свабода рэгулярна зачытваліся ў эфіры. Дойна Корня, як паведаміў яе сын, памерла 4 траўня горадзе Клуж на паўночным захадзе Румыніі, пасьля працяглай хваробы.

Корня выкладала францускую мову ва ўнівэрсытэце, з 1982 года пачала адкрыта крытыкаваць палітыку зьнішчэньня румынскіх вёсак і цэркваў у рамках дзяржаўнай «палітыкі сыстэматызацыі».

Да выгнаньня з унівэрсытэта за свае палітычныя погляды Дойна Корня неаднаразова зьведвала арышты і зьбіцьцё. Яна была арыштаваная разам з сынам за пратэстную акцыю ў падтрымку пратэсту рабочых горада Брашаў у лістападзе 1987 года. Камуністычныя органы дзяржбясьпекі зьмясьцілі яе пад бестэрміновай хатні арышт.

Пасьля зьвяржэньня Чаўшэску ў 1989 годзе Корня ўвайшла ў першы посткамуністычны часовы ўрад Фронту нацыянальнага выратаваньня.

Прэзыдэнт Румыніі Клаўс Ёханіс назваў яе «сымбалем адвагі і антыкамуністычнага супраціву».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG