Рада кіраўнікоў вяшчаньня ЗША, якая, сярод іншага, кіруе працай Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, разам зь іншымі міжнароднымі вяшчальнымі структурамі заснавала вэб-сайт для абыходу цэнзуры ў інтэрнэце — bypasscensorship.org
Сайт дапамагае шукаць і папулярызаваць інструмэнты, якія забясьпечваюць доступ у інтэрнэт для ўсіх.
У рэдакцыйным звароце да чытачоў сайту сьцьвярджаецца:
«Мільёны людзей пакутуюць ад інтэрнэт-цэнзуры па ўсім сьвеце, і іх колькасьць працягвае расьці. Мы змагаемся за перамены».
Сайт і яго інструмэнты для абыходу цэнзуры працуюць на ангельскай, гішпанскай, арабскай, пэрсыдзкай, расейскай і кітайскай мовах.
Ангельскую вэрсію можна паглядзець тут.
Расейскую тут.