Яны стануць самымі буйнымі падобнымі вучэньнямі, якія адбудуцца ў Эстоніі з моманту атрыманьня ёю незалежнасьці ад Савецкага Саюзу ў 1991 годзе. Частка вучэньняў будзе праходзіць у суседняй Латвіі.
Акрамя эстонскіх вайскоўцаў, каля 2000 вайскоўцаў з 15 краін — ЗША, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Францыі, Канады, Польшчы, Украіны, Фінляндыі, Швэцыі, Даніі, Бэльгіі, Ірляндыі, Латвіі, Літвы і Грузіі — павінны прыняць удзел у вучэньнях.
Акрамя кадравых вайскоўцаў, эстонскія рэзэрвісты, паліцыя і выратавальныя службы таксама ўдзельнічаюць у вучэньнях, якія будуць адпрацоўваць абарону тэрыторыі і будуць праводзіцца ў тры асобныя этапы.