Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Электрамабілі ў Беларусі цяпер можна будзе зараджаць і ад хатняй разэткі


Ад 1 траўня ўводзіцца тарыф на электраэнэргію станцый, прызначаных для зарадкі аўтамабіляў. Пра гэта са спасылкай на міністэрстве антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі паведамляе агенцтва Інтэрфакс.

Тарыф уведзены ўпершыню. Ён супастаўляльны з тарыфам на электрычную энэргію для насельніцтва, які забясьпечвае поўнае пакрыцьцё эканамічна абгрунтаваных затрат на яе выпрацоўку.

Такім чынам, асноўны спажывец новай паслугі — насельніцтва, атрымае магчымасьць рабіць зарадку аўтамабіля самастойна ў хатніх умовах або атрымліваць паслугу па зарадцы аўтамабіля з дапамогай зарадных станцый юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць такія паслугі, на супастаўных умовах.

У паведамленьні міністэрства сьцьвярджаецца, што дзяржаўнаму рэгуляваньню ў Беларусі падлягае сам тарыф на электрычную энэргію. А вось тарыф на аказаньне паслуг па зарадцы аўтамабіляў можа вызначацца гаспадарчым суб’ектам самастойна, зыходзячы з каньюнктуры рынку і з улікам выдаткаў на куплю электраэнэргіі па новым тарыфе і іншых затрат, зьвязаных з аказаньнем паслугі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG