Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях — 2018. ФОТА, ВІДЭА

У Менску праходзіць Чарнобыльскі шлях — штогадовая акцыя ў памяць аб ахвярах аварыі на ЧАЭС і яе наступствах.

У 32-ю гадавіну чарнобыльскай катастрофы ў Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях — штогадовая акцыя ў памяць аб ахвярах аварыі на ЧАЭС і яе наступстваў. Сёлетняя акцыя пачала кампанію супраць будаўніцтва Беларускай АЭС: штомесяц у гарадах Беларусі будзе праходзіць «Астравецкі шлях».

Чарнобыльскі шлях-2018 быў дазволены менскімі ўладамі. ​А 18-й гадзіне ўдзельнікі акцыі сабраліся на пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік», адтуль шэсьце рушыла да чарнобыльскай капліцы (храма ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканьне згінулых») у парку Дружбы народаў, ля якой адбыўся мітынг. Адначасова з Чарнобыльскім шляхам у Кіеўскім сквэры, які недалёка ад храма, прайшоў мітынг КХП БНФ.​

26 красавіка 1986 году здарылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

18:21 26.4.2018

26 красавіка ў менскім парку Дружбы народаў прайшла цырымонія ўскладаньня кветак да помнікаў «Ахвярам Чарнобылю» і «Камень міру Хірасімы». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел ліквідатары аварыі на ЧАЭС, БРСМ, міліцыя і «Белая Русь».

Ліквідатары, БРСМ, міліцыя і «Белая Русь» усклалі кветкі да помніку «Ахвярам Чарнобылю» ў Менску. Фатафакт

На цырымоніі прысутнічала нямала прадстаўнікоў дзяржаўных структураў, а таксама БРСМ, праўладнага грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь», кампаніі «Белтэлекам»
1/6 На цырымоніі прысутнічала нямала прадстаўнікоў дзяржаўных структураў, а таксама БРСМ, праўладнага грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь», кампаніі «Белтэлекам»
У менскім парку Дружбы народаў 26 красавіка — у 32-ю гадавіну чарнобыльскай аварыі — прайшла цырымонія ўскладаньня кветак да помнікаў «Ахвярам Чарнобылю» і «Камень міру Хірасімы».
Кветкі ўсклалі ліквідатары аварыі
2/6 Кветкі ўсклалі ліквідатары аварыі
У менскім парку Дружбы народаў 26 красавіка — у 32-ю гадавіну чарнобыльскай аварыі — прайшла цырымонія ўскладаньня кветак да помнікаў «Ахвярам Чарнобылю» і «Камень міру Хірасімы».
​Прысутнічалі таксама прадстаўнікі цэркваў
3/6 ​Прысутнічалі таксама прадстаўнікі цэркваў
У менскім парку Дружбы народаў 26 красавіка — у 32-ю гадавіну чарнобыльскай аварыі — прайшла цырымонія ўскладаньня кветак да помнікаў «Ахвярам Чарнобылю» і «Камень міру Хірасімы».
І прадстаўнікі менскай міліцыі
4/6 І прадстаўнікі менскай міліцыі
У менскім парку Дружбы народаў 26 красавіка — у 32-ю гадавіну чарнобыльскай аварыі — прайшла цырымонія ўскладаньня кветак да помнікаў «Ахвярам Чарнобылю» і «Камень міру Хірасімы».
<br />
Кветкі ўсклалі прадстаўнікі амбасады Ўкраіны &mdash;&nbsp;аварыя адбылася на тэрыторыі Ўкраінскай ССР, закранула вялікія тэрыторыі краіны
5/6
Кветкі ўсклалі прадстаўнікі амбасады Ўкраіны — аварыя адбылася на тэрыторыі Ўкраінскай ССР, закранула вялікія тэрыторыі краіны
У менскім парку Дружбы народаў 26 красавіка — у 32-ю гадавіну чарнобыльскай аварыі — прайшла цырымонія ўскладаньня кветак да помнікаў «Ахвярам Чарнобылю» і «Камень міру Хірасімы».
Увечары на тым жа месцы пройдзе акцыя апазыцыі: <a href="https://www.svaboda.org/a/czarnobylski-szlach-2018/29193681.html" target="_blank">Чарнобыльскі шлях</a> пачнецца а 18-й ля кінатэатру Кастрычнік, пойдзе маршам да чарнобыльскай капліцы, дзе да 20:30 заплянаваны мітынг
6/6 Увечары на тым жа месцы пройдзе акцыя апазыцыі: Чарнобыльскі шлях пачнецца а 18-й ля кінатэатру Кастрычнік, пойдзе маршам да чарнобыльскай капліцы, дзе да 20:30 заплянаваны мітынг
У менскім парку Дружбы народаў 26 красавіка — у 32-ю гадавіну чарнобыльскай аварыі — прайшла цырымонія ўскладаньня кветак да помнікаў «Ахвярам Чарнобылю» і «Камень міру Хірасімы».
Previous slide
Next slide

18:29 26.4.2018
«Маці 328» ідуць на Чарнобыльскі шлях
«Маці 328» ідуць на Чарнобыльскі шлях

Маці асуджаных па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі (распаўсюд наркотыкаў) абвясьцілі 22 красавіка аб намеры пачаць бестэрміновую галадоўку з мэтай зьмяненьня заканадаўства па дадзеным крымінальным артыкуле.

18:43 26.4.2018

«Сёлетні Чарнобыльскі шлях ня толькі падымае пытаньні Чарнобыльскай катастрофы. На жаль, над усімі намі новая небясьпека: зьбіраюцца паставіць расейскую ядзерную бомбу ў выглядзе Астравецкай АЭС, кітайцы разам са сваімі экалягічна шкоднымі тэхналёгіямі прыйшлі ў Беларусь. Сёлетні Чарнобыльскі шлях — гэта пратэст супраць будаўніцтва Берасьцейскага акумулятарнага заводу і спыненьне працы Сьветлагорскага заводу беленай цэлюлёзы», — пракамэнтаваў Свабодзе актуальнасьць Чарнобыльскага шляху Вячаслаў Сіўчык.

18:46 26.4.2018

18:53 26.4.2018

Кастусёў: У вёсках, якія плянавалася ліквідаваць, дагэтуль жывуць людзі

«Я 2 дні таму быў у чарнобыльскай зоне. Я сёлета пабачыў тыя вёскі, якія плянавалася зьнесьці, ліквідаваць, але там яшчэ жывуць людзі да гэтай пары. Жывуць людзі, гадуюць дзетак, ядуць прадукцыю, якую выхоўваюць на сваёй забруджанай зямлі. Я зразумеў, што для беларускіх уладаў гэтых людзей ужо проста няма. Як гэтыя людзі выжываюць, ім усё роўна», — заявіў у жывым эфіры Свабоды старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

19:09 26.4.2018
Удзельнікі пэрыядычна раняюць інсталяцыю рэактара Астравецкай АЭС
Удзельнікі пэрыядычна раняюць інсталяцыю рэактара Астравецкай АЭС

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG