Паводзіць сябе пасьлядоўна, не парушаць нормы дэмакратыі, а кіраўніцтву дзяржавы і алігархам паставіць дзяржаўныя інтарэсы вышэй за свае - такі рэцэпт посьпеху для Ўкраіны бачыць міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
У эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода ён распавёў пра тое, як успрымаць літоўскую крытыку ўкраінскіх рэформаў, і пра тое, ці верыць ён у зьмену палітычнага курсу «новага-старога» прэзыдэнта Расеі.