Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу правялі інфармацыйную акцыю


Месцазнаходжаньне новага акумулятарнага заводу пад Берасьцем.
Месцазнаходжаньне новага акумулятарнага заводу пад Берасьцем.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк, за адну гадзіну ў цэнтры гораду побач з аўтавакзалам мінакам было раздадзена 150 улётак пра шкоду сьвінцу і 50 чорных надзіманых шароў, на якіх белымі літарамі напісана слова «Жыць». Пра гэта паведамляе агенцтва БелаПАН.

«Такая акцыя праведзена групай берасьцейцаў, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да будаўніцтва небясьпечнай вытворчасьці. Акцыя прайшла без інцыдэнтаў», — дадаў Кісьляк.

Ён нагадаў, што гарвыканкам забараніў правядзеньне 31 сакавіка ў цэнтры Берасьця на плошчы Свабоды мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. Падставай для забароны стала тое, што мітынг плянаваўся ня ў месцах, дзе дапускаецца правядзеньне масавых мерапрыемстваў.

Мітынг быў заплянаваны, каб выказаць публічны пратэст у сувязі з будаўніцтвам пад Берасьцем акумулятарнага заводу і паінфармаваць жыхароў рэгіёну аб небясьпецы выкідаў сьвінцу і яго аксыдаў, якія будуць ім пагражаць, калі завод пачне працу.

Узьвядзеньне акумулятарнага заводу пачалося на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у свабоднай эканамічнай зоне (СЭЗ) «Берасьце». Будуе прадпрыемства ТАА «АйПаўэр» — рэзыдэнт СЭЗ. Падрадчык — кітайскае ТАА «Аньхойская зьнешнеэканамічная будаўнічая карпарацыя». На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасьці сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Жыхары Берасьцейскага раёну і самога Берасьця лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. Было сабрана амаль 37 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва, якія былі перададзеныя ў Адміністрацыю прэзыдэнта 22 лютага.

Ад 25 лютага кожную нядзелю праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу прыходзяць на плошчу Леніна ў Берасьці і абмяркоўваюць свае далейшыя дзеяньні.

Акцыя пратэсту супраць будаўніцтва заводу 4 сакавіка сёлета.
Акцыя пратэсту супраць будаўніцтва заводу 4 сакавіка сёлета.

27 сакавіка суд Маскоўскага раёна Берасьця адмовіў у задавальненьні пазову грамадзян і грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» да ТАА «АйПаўэр» і Берасьцейскага райвыканкаму. Пазоўнікі прасілі суд прыпыніць дзейнасьць «АйПаўэр» па будаўніцтве заводу да правядзеньня паўторнага грамадзкага абмеркаваньня актуальнай справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе.

«Пазоўнікі маюць намер абскардзіць рашэньне суду. Кампанія супраць будаўніцтва гэтага завода будзе працягвацца. Будуць і іншыя судовыя працэсы, каб спыніць будаўніцтва», — заявіў праваабаронца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG