Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларусы Чэхіі сьвяткавалі стагодзьдзе БНР. ФОТА

Беларусы Чэхіі далучыліся да сьвяткаваньня стогадовага юбілею абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Некалькі дзясяткаў чалавек на Альшанскіх могілках Прагі ўшанавалі памяць дзеячоў рэспублікі, а таксама адкрылі дошку на магіле консула БНР Мікалая Вяршыніна, якая яшчэ нядаўна заставалася невядомай.

Афіцыйнай часткай стаў сьвяточны прыём у Праскай ратушы, дзе з прамовай выступіла некалькі грамадскіх дзеячоў, а таксама старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Адбылося і прамое ўключэньне з Менскам. Для гасьцей мерапрыемства прагучалі некалькі музычных твораў і адмысловая віктарына, прысьвечаная гісторыі рэспублікі.

Пасьля сканчэньня афіцыйнай часткі ўсе ахвочыя маглі пачаставацца адмысловым півам «Сто год», звараным падарожнікам і піваварам Кірылам Якімовічам да стагодзьдзя БНР, і пагутарыць са старымі і новымі сябрамі падчас фуршэту.

XS
SM
MD
LG