Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пратаколаў не прывезьлі». У Савецкім раённым судзе Менску адклалі працэсы за 25 сакавіка

Прадстаўнікі руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык (зьлева) і Ігар Лялькоў (справа), а таксама паплечнік Міколы Статкевіча грамадзкі актывіст Сяргей Спарыш (у цэнтры)
1/11 Прадстаўнікі руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык (зьлева) і Ігар Лялькоў (справа), а таксама паплечнік Міколы Статкевіча грамадзкі актывіст Сяргей Спарыш (у цэнтры)
26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
2/11

Палітык Мікола Статкевіч і ягоная жонка Марына Адамовіч (у цэнтры)
3/11 Палітык Мікола Статкевіч і ягоная жонка Марына Адамовіч (у цэнтры)
26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
4/11

5/11

Сакратарка Савецкага суду, Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак і юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч (зьлева направа)
6/11 Сакратарка Савецкага суду, Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак і юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч (зьлева направа)
26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
7/11

8/11

Адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу, паэт і палітык Уладзімер Някляеў
9/11 Адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу, паэт і палітык Уладзімер Някляеў
26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
10/11

Палітык, адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч
11/11 Палітык, адзін зь лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч
26 сакавіка ў Беларусі пачаліся суды над шэрагам затрыманых 25 сакавіка падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Previous slide
Next slide

Паводле стану на 14.00 26 сакавіка ў Савецкім раённым судзе Менску не пачаліся суды над актывістамі, затрыманымі 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа.

Паводле зьвестак праваабарончага цэнтру «Вясна», у гэты суд на 12 гадзін былі выкліканыя 14 чалавек. Сярод іх заяўнікі недазволенага шэсьця ад плошчы Якуба Коласа да опэрнага тэатру Сяргей Спарыш і Валянцін Троцкі, праваабаронца Наста Лойка, Галіна Цярэнцьева.

Напярэдадні ў Савецкім РУУС Менску на ўсіх іх былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі, але судовы канвэер да абеду так і не запрацаваў.

«Прашу разыходзіцца, судоў сёньня ня будзе, бо пратаколы не дастаўленыя зь міліцыі», — абвясьціла былым затрыманым і журналістам сакратар суду.

Інфармацыю сакратара пацьвердзіў супрацоўнік Савецкага РУУС Цімур Кісель, які прысутнічаў у судзе. Час, калі зь міліцыі будуць дастаўленыя пратаколы на затрыманых, міліцыянт не паведаміў.

Паводле праваабаронцаў, усяго 25 сакавіка падчас падзей, зьвязаных са сьвяткаваньнем 100-х угодкаў БНР у Менску, было затрымана ад 60 чалавек, у рэгіёнах — яшчэ 50. У Менскай гарадзкой міліцыі дагэтуль не назвалі колькасьць затрыманых 25 сакавіка.

Усё, што трэба ведаць пра Дзень Волі — 2018

Санкцыянаванае ўладамі «Сьвята Незалежнасьці» прайшло 25 сакавіка каля менскага Опэрнага тэатру, на Траецкай гары. Паводле розных ацэнак, мітынг-канцэрт наведалі 40-50 тысяч чалавек. На сьвяце выступілі Ігар Варашкевіч і Кася Камоцкая, дачка Лявона Вольскага Адэля, рок-гурты Akute, Dzieciuki і іншыя. Мітынг-канцэрт быў дазволены менскімі ўладамі, але міліцыя затрымлівала тых, хто падыходзіў да пляцоўкі або выходзіў зь яе зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Да канцэрту была спроба правесьці несанкцыянаванае шэсьце ад плошчы Якуба Коласа, затрымалі дзясяткі чалавек. Агулам па краіне былі затрыманыя больш за 100 чалавек. Розныя імпрэзы 25 сакавіка прайшлі ў дзясятках гарадоў Беларусі, а таксама ў іншых краінах па абодва бакі Атлянтычнага акіяну.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG