Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над берасьцейскім блогерам Пятрухіным перанесьлі, да чацьвярга ён на волі


Сяргей Пятрухін (архіўнае фота)
Сяргей Пятрухін (архіўнае фота)

У судзе Ленінскага раёну Берасьця пачаўся працэс над блогерам Сяргеем Пятрухіным, затрыманым у пятніцу, 23 сакавіка. Аднак Пятрухін заявіў хадайніцтва аб адвакаце, таму паседжаньне перанесьлі на 29 сакавіка, 9.30.

У нядзелю 25 сакавіка Сяргей Пятрухін хацеў асьвятляць асьвятляць сьвяткаваньне 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Берасьці, а таксама пратэст праціўнікаў акумулятарнага заводу. Але быў затрыманы, яго абвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыянтам. Выходныя блогер правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

«Затрымлівалі мяне спачатку асобы ў цывільным, а потым прыехалі міліцыянты ў форме і сказалі прайсьці ў машыну. Я прасіў прадставіцца, ніхто сябе не назваў. Потым сказалі, што я ішоў п’яны, размахваў рукамі, таму мяне сілай запхнулі ў машыну», — расказаў Свабодзе Сяргей Пятрухін акалічнасьці свайго затрыманьня.

Суд над яшчэ адным блогерам, Аляксандрам Кабанавым, чакаецца сёньня ў Бярозе. Ён быў затрыманы ў суботу 24 сакавіка і абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай акцыі праціўнікаў акумулятарнага заводу, якая адбывалася ў Берасьці 18 сакавіка.

Затрыманыя берасьцейскія блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў

На Дзень Волі ў Беларусі затрымалі больш за 100 чалавек. Некаторых чакаюць суды

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG