Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабода расшукала «беларускамоўнага француза з парыскага мэтро»


Некалькі дзён таму ў сацыяльных сетках зьявіўся здымак маладога хлопца ў парыскім мэтро, апранутага ў майку з надпісам «Захоўвайце спакой ды размаўляйце па-беларуску». Ім аказаўся француз Габрыэль Піке. Свабода знайшла хлопца на лётнішчы па дарозе ў Беларусь і задала яму некалькі пытаньняў.

​Здымак Габрэля зрабіла карыстальніца сацыяльных сетак зь Беларусі Аліса Селязьнёва, якая выпадкова сустрэла яго ў мэтро.

Габрыэль Піке вырас у горадзе Лімож у цэнтральнай Францыі. Цяпер жыве ў Пырыжы, дзе вучыцца на тэатральным факультэце. У 2016 годзе Габрыэль прыехаў амаль на год у Беларусь, вучыўся тэатральнаму мастацтву ў рамках Міжнароднай грамадзкага аб’яднаньня «Тэатро».

«Мне проста цікава ведаць краіну, дзе я жыву. Таму я зацікавіўся гісторыяй Беларусі, беларускай мовай. Да гэтага я ўжо ведаў расейскую. Але я хацеў зразумець, што за краіна Беларусь і як яна працуе. Раней я ведаў пра Беларусь толькі тое, што Менск – гэта сталіца, як выглядае сьцяг і што краіну называюць «апошняй дыктатурай Эўропы». Але цяпер я ведаю значна больш».

Дызайн майкі, якая прыцягнула ўвагу беларускі, Габрэль прыдумаў сам па ўзоры вядомай фразы «Keep calm and..»..

«Мне ўвогуле цікавыя іншыя мовы. І я лічу, што калі ты ў іншай краіне, то трэба вучыць мову таго народу, сярод якога ты жывеш», – лічыць Габрыэль.

Сёньня Габрэль Піке на пяць дзён прылятае ў Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG