Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню запісаныя караоке-вэрсіі гімнаў БНР. АЎДЫЁ


Фрагмэнт карціны Язэпа Драздовіча
Фрагмэнт карціны Язэпа Драздовіча

Да 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі «Арт Сядзіба» і «Спеўны сход» прэзэнтавалі першыя ў гісторыі Беларусі аркестровыя фанаграмы і караоке-вэрсіі нацыянальных гімнаў Беларусі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Пагоня».

Аўтар ідэі і падрыхтоўкі — кіраўнік «Спеўнага сходу» Сяржук Доўгушаў. Аўтарскія аранжыроўкі і запіс зроблены ў Празе кампазытарам і музыкам Аляксандрам Ясінскім. Аўтар караоке-вэрсій — Зміцер Вайноўскі.

30 кастрычніка 1919 г. быў апублікаваны верш Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», музыку да яго напісаў кампазітар і хормайстар Уладзімір Тэраўскі. Верш Макара Краўцова, вядомы таксама пад назвай «Ваярскі марш».

Максім Багдановіч напісаў свой верш «Пагоня» напісаны ў 1916 годзе. Музыку да гэта верша напісалі шматлікія кампазітары ў розныя часы — Мікола Равенскі, Аляксей Туранкоў, Уладзімір Мулявін. У караоке-версіі выкарыстана музыка Міколы Шчаглова-Куліковіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG