Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядучы расейскага тэлеканалу «Культура» выступіў за права Слуцкага «пакласьці руку на любое месца»


Дэкан Вышэйшай школы тэлебачаньня МДУ Віталь Трацьцякоў.
Дэкан Вышэйшай школы тэлебачаньня МДУ Віталь Трацьцякоў.

Вядучы тэлепраграмы «Што рабіць? Філязофскія гутаркі» на расейскія тэлеканале «Культура», дэкан Вышэйшай школы тэлебачаньня МДУ Віталь Трацьцякоў падчас лекцыі патлумачыў новасыбірскім студэнтам, што дэпутат Леанід Слуцкі меў права «пакласьці руку на каленку або любое месца».

Урыўкі відэазапісу гутаркі вядучага і студэнтаў апублікаваў тэлеканал RTVi.

Віталь Трацьцякоў выступіў з лекцыяй у Новасыбірскам дзяржаўным унівэрсытэце ў пятніцу, 23 сакавіка. Пасьля яе заканчэньня студэнты задавалі тэлевядучаму пытаньні, у тым ліку пра яго адносіны да сытуацыі са Слуцкім.

«Любы нармальны мужчына ў пэўных абставінах мог пакласьці руку на голую каленку жанчыне або калі яна была ў штанах, на якое-небудзь іншае месца», — сказаў Трацьцякоў.

Пасьля гэтых слоў большасьць прысутных дэманстратыўна пакінулі аўдыторыю, распавялі RTVi студэнты, якія наведвалі гэтую лекцыю.

«...Супраць зусім не ідзіце чалавечай прыроды. Вы што хочаце? Мы ж не біяробаты», — абураўся лектар.

Сваю прамову Трацьцякоў скончыў словамі «Дамагаўся, дамагаецца і будзе дамагацца — і, думаю, ня толькі да журналістак», маючы на ўвазе Слуцкага.

Пасьля рашэньня камісіі Дзярждумы па этыцы, якая не знайшла «парушэньняў у паводзінах» ва ўчынках дэпутата Леаніда Слуцкага, больш за два дзесяткі расейскіх СМІ абвясьцілі пра байкот ніжняй палаце расейскага парлямэнту. Іншыя мэдыі адмовіліся пісаць пра Слуцкага акрамя як у кантэксьце дамаганьняў. У адказ спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін заявіў пра пазбаўленьне акрэдытацыі ў Дзярждуме ўсіх выданьняў, якія далучыліся да байкоту.

Аб дамаганьнях Слуцкага паведамілі журналісты тэлеканалаў «Дождж», RTVi і рускай службы BBC.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG