Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька памерлага немаўляці дамогся новай праверкі гомельскай радзільні


Сяргей Башмур
Сяргей Башмур

Гамяльчук Сяргей Башмур дамогся адмены рашэньня гарадзкога аддзелу Сьледчага камітэту не ўзбуджаць крымінальную справу па факту сьмерці нованароджанага сына ў радзільным доме. Прызначана дадатковая праверка.

Пра гэта Башмуру паведаміў пісьмова намесьнік пракурора Гомля Віталь Савянчук.

«Ранейшая праверка была няпоўнай. Я маю права ведаць, што адбылося з сынам, калі яго забіралі ад маці, якія прышчэпкі яму рабілі, ці сачылі належным чынам за яго здароўем. Хачу, каб жанчыны не баяліся нараджаць», — кажа Сяргей.

Паводле Сяргея, ягоная жонка Тацяна праходзіла абсьледаваньні, выконвала ўсе рэкамэндацыі дактароў. Сына назвалі Міхаілам. Пасьля родаў ён два дні быў з маці. Але нечакана яму стала блага, яго забралі ў рэанімацыю і на шосты дзень ён памёр.

Гэта здарылася ў абласной радзільні ў чэрвені 2017 году. Мэдыкі зрабілі выснову, што немаўля памерла ад унутрывантробнай інфэкцыі. Праверыўшы здарэньне, Сьледчы камітэт не знайшоў падстаў для ўзбуджэньня крымінальнай справы.

Такі адказ, аднак, не задаволіў бацькоў. Сяргей Башмур стаў пісаць скаргі ў розныя інстанцыі і нават ладзіў адзіночныя пікеты падчас нядаўняй выбарчай кампаніі, пратэстуючы супраць парадкаў у радзільні і няўцямных тлумачэньняў мэдыкаў. Бацьку памерлага немаўляці таксама абурыла тое, што мэдычнае начальства назвала кошт знаходжаньня дзіцяці ў рэанімацыі — 1000 даляраў за суткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG