Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шпіталь Солсбэры пасьля атручваньня Скрыпаля зьвярнуўся 21 чалавек


Шпіталь у Солсбэры
Шпіталь у Солсбэры

У сувязі з атручваньнем былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі, у ангельскім горадзе Солсбэры 4 сакавіка, у гарадзкі шпіталь зьвярнуліся па мэдычную дапамогу больш за 20 чалавек.

Некаторыя зь іх здалі аналіз крыві і прайшлі стацыянарнае лячэньне. Пра гэта паведаміў Sky News начальнік паліцыі графства Ўілтшыр Кір Прытчард.

У цяперашні час у рэанімацыйным аддзяленьні бальніцы ў стабільна крытычным стане застаюцца 66-гадовы Скрыпаль і яго 33-гадовая дачка Юлія, а таксама сяржант паліцыі Нік Бэйлі, які першым прыбыў на месца здарэньня. Учора паведамлялася, што яго стан палепшыўся, ён выйшаў з комы і можа размаўляць.

Брытанскі паліцыянт, атручаны разам з расейскім палкоўнікам, пачаў размаўляць

Сьледчыя Контртэрарыстычнага падразьдзяленьня паліцыі Вялікабрытаніі разглядаюць тое, што адбылося як замах на забойства. Экспэрты ўстанавілі, што Скрыпаль і яго дачка былі атручаныя нэрвова-паралітычным рэчывам.

Брытанскі міністар унутраных спраў Эмбэр Рад паведаміла, што для замаху было выкарыстана вельмі рэдкае атрутнае рэчыва. Вядома таксама, што хутчэй за ўсё, гэта не VX — нэрвова-паралітычны таксін, пры дапамозе якога ў мінулым годзе быў забіты кроўны брат лідэра КНДР Кім Чэн Ына, перадае Расейская служба Бі-бі-сі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG