У Польшчы затрымалі хакера з Украіны, якому ў ЗША пагражае 30 гадоў турмы. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральным сьледчым бюро Польшчы.
Імя хакера не паведамляецца. Вядома, што яму 44 гады.
Затрыманьне праводзілася пры ўдзеле Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША. Хакера шукаў Інтэрпол.
Украінца падазраюць у распаўсюджваньні шкодных праграм і хакерскіх нападах на крэдытныя карты. Паводле сьледчых, шкода ад дзеяньняў групоўкі, у якую ўваходзіў ўкраінскі хакер, складае сотні мільёнаў даляраў.
У бліжэйшы час вырашыцца пытаньне аб экстрадыцыі ўкраінца ў ЗША.