Лінкі ўнівэрсальнага доступу
Перайсьці да галоўнага зьместу
Перайсьці да галоўнай навігацыі
Перайсьці да пошуку
Навіны
Усе навіны
Відэа і фота
Людзі
Палітыка
Эканоміка
Вайна
Беларусы на вайне
Палітвязьні
Культура
Каляндар
Толькі на свабодзе
Блогі
ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ
падкасты
Тэсты
Кнігі
Аўдыёкнігі
PREMIUM
МОВА
НА ХВАЛЯХ СВАБОДЫ
Сувязь
Абысьці блякаваньне
Падзяліцца інфармацыяй
Эмэйл-рассылка
ПАДПІСАЦЦА
RSS
падкасты
facebook
twitter
Сачыце за абнаўленьнямі
Усе сайты РС/РСЭ
Шукаць
РАССЫЛКА
НАВІНЫ
Шукаць
Папярэдняя старонка
Наступная старонка
Гарачыя навіны!
Фотагалерэі
Абарона Курапатаў-2017. Як гэта было
22 люты 2018, 17:22
РП
Год таму, з 20 лютага па 6 сакавіка, некалькі дзясяткаў актывістаў удзень і ўначы баранілі прылеглую да ўрочышча Курапаты тэрыторыю ад будаўніцтва бізнэс-цэнтру. Праз год Свабода публікуе здымкі кожнага дня абароны, якія зрабіў Раман Пратасевіч.
1
Першыя сутычкі з будаўнікамі. Актывістаў, якія знаходзіліся ў цэнтры пляцоўкі, наўпрост узялі ў ланцуг адмысловымі платамі. Людзі спрабавалі паваліць платы, без якіх пачынаць будаўніцтва працоўныя ня мелі права.
2
3
Пакуль актывісты змагаліся з будаўнікамі, іншыя рабочыя наўпрост зьмялі невялічкі намёт пратэстоўцаў і выкінулі іх рэчы за мяжу будаўнічай пляцоўкі. Разьюшаны Зьміцер Дашкевіч падымае кінуты ў бруд бел-чырвона-белы сьцяг.
4
Менавіта так выглядаў лягер актывістаў Маладога Фронту ў першую ноч. Пад даждом і мокрым сьнегам. Нават бяз вогнішча, бо ўвесь час яго тушылі будаўнікі, якія не пакідалі пляцоўкі нават уначы. Да самай раніцы падавалася, што дапамогі больш ня будзе.
5
А так
–
раніцай другога дня. На гадзіньніку каля 08:20.
6
На другі дзень прыйшлі новыя людзі, якія амаль адразу ж паспрабавалі ўзяць штурмам зноў усталяваныя платы.
7
Актывісты пачалі блякаваць будаўнічую тэхніку. Бард Андрэй Мельнікаў зачытвае ліст у падтрымку абаронцаў Курапатаў.
8
Чацьвёрты дзень. Міліцыянты ў "цывільным" і будаўнікі пільна сочаць за абаронцамі.
9
Першы мітынг ў абарону Курапатаў. Чацьвёрты дзень.
10
Аляксей Янукевіч выступае з прамовай падчас мітынгу ў лягеры абаронцаў.
11
Пяты дзень абароны. Сяргей Пальчэўскі прыкаваў сябе наручнікамі да будаўнічага МАЗу.
12
Зьміцер Дашкевіч у той жа час заблякаваў трактар і залез на кабіну гэтай машыны.
13
Адразу пасьля "вызваленьня" Сяргея Пальчэўскага, супрацоўнікі спэцназу паспрабавалі затрымаць актывіста і яго паплечнікаў. Неабыякавыя людзі заступіліся за абаранцаў, у выніку адбылася бойка.
14
Актывісты Маладога Фронту Ўладзімер Яроменак, Раман Васільеў і Сяргей Пальчэўскі ляжаць на зямлі, абхапіўшы адзін аднаго, у атачэньні паплечнікаў, якія спрабуюць абараніць іх ад міліцыі.
15
Мінак разглядае імправізаваную выставу на плоце будоўлі пра забітых у Курапатах дзеячоў беларускай культуры і навукі.
16
Юнакі сьпяваюць песьню падчас восьмага дня абароны Курапатаў.
17
Людзі апладзіруюць, калі будаўнічая тэхніка пакідае будоўлю.
18
Лягер абаронцаў.
19
Раніца дзевятага дня абароны. Уладзімер Някляеў чытае свае вершы, каб маральна падтрымаць абаронцаў і актывістаў.
20
Уладзімер Яроменак, актывіст Маладога Фронту і адзін з галоўных абаронцаў Курапатаў, прачынаецца ў намёце і выглядае, каб паглядзець, што адбываецца.
21
Дзясяты дзень. Некалькі лідараў палітычных рухаў падаюць пэтыцыю ў Менгарвыканкам з патрабаваньнем спыніць будоўлю.
22
Дванаццаты дзень. Уладзімер Яроменак і Раман Васільеў правяраюць музычныя прылады на імправізаванай сцэне ў намётавым лягеры абаронцаў.
23
Дванаццаты дзень. Кран пачынае прыбіраць будаўнічыя матэрыялы з пляцоўкі.
24
Трынаццаты дзень. Абаронцы спрабуюць сагрэцца ля бочкі, нягледзячы на дрэннае надвор'е.
25
Трынаццаты дзень абароны. Перадапошні. Сьпікеры і палітыкі рыхтуюцца да прамоваў на сьвяточным мітынгу наўпрост у намётавым мястэчку ў гонар перамогі абаронцаў.
26
Вядомы блогер Эдуард Пальчыс упершыню выступае публічна. Сьвяточны пераможны мітынг абаронцаў.
27
Маленькае дзіця трымае вялікі бел-чырвона-белы сьцяг падчас мітынгу.
28
Апошні і пятнаццаты дзень абароны Курапатаў. Актывісты распальваюць вогнішча, каб выпіць гарбаты і кавы перад тым, як канчаткова згарнуць лягер.
29
30
Актывістка прыбірае тэрыторыю ўжо былога намётавага мястэчка.
31
Актывісты Маладога Фронта прыбіраюць сьцягі зь месца былога супрацьстаяньня.
32
Перад тым, як канчаткова пакінуць месца былога лягеру, Зьміцер Дашкевіч лезе на дрэва і правярае, ці сапраўды прыбралі і вывезьлі ўсе будаўнічыя прылады і матэрыялы.
Абарона Курапатаў-2017. Як гэта было
Катэгорыі
Мультымэдыя
Беларусь пасьля 26 студзеня: «Уплыў дэмакратычных сілаў будзе зьніжацца»
Арлета Бойкэ. Гэтай ёй Лукашэнка прапаноўваў чай з малінавым варэньнем
Як жыве адзін з найлепшых беларускіх тэатраў на выгнаньні
Яшчэ
Відэа
Беларусь пасьля 26 студзеня: «Уплыў дэмакратычных сілаў будзе зьніжацца»
Арлета Бойкэ. Гэтай ёй Лукашэнка прапаноўваў чай з малінавым варэньнем
Як жыве адзін з найлепшых беларускіх тэатраў на выгнаньні
Яшчэ
XS
SM
MD
LG