Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лыжнік Далідовіч паехаў лячыцца ў Менск


Сяргей Далідовіч
Сяргей Далідовіч

44-гадовы беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч, які быў вымушаны датэрмінова завяршыць выступ на Алімпіядзе-2018 у Пхёнчхане з-за праблем са здароўем, накіраваўся ў Менск для праходжаньня паглыбленага мэдычнага абсьледаваньня.

Падчас лыжнай гонкі 11 лютага Далідовіч сышоў з дыстанцыі. Прычынай стала абвастрэньне захворваньня дыхальнай сыстэмы, перадае by.tribuna.com.

«Пасьля завяршэньня гонкі было праведзена мэдычнае абсьледаваньне і спартоўцу быў пастаўлены дыягназ: захворваньне верхніх дыхальных шляхоў. У адпаведнасьці з рэкамэндацыямі мэдычнага штабу Сяргей Далідовіч быў накіраваны ў Менск для праходжаньня паглыбленага абсьледаваньня і лячэньня. Штаб беларускай дэлегацыі паведаміў арганізацыйнаму камітэту Алімпійскіх гульняў пра немагчымасьць удзелу спартоўца ў праграме спаборніцтваў па лыжных гонках», — паведамілі ў НАК Беларусі.

Упершыню беларускі спартовец едзе на Алімпіяду сёмы раз
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:49 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG