Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«За пяцігодку заробак настаўніка трэба падвойваць. І гэта не папулізм», — Лукашэнка зноў выказаўся пра заробак 500 даляраў


Аляксандар Лукашэнка на пэдагагічнай нарадзе ў жніўні 2017 году
Аляксандар Лукашэнка на пэдагагічнай нарадзе ў жніўні 2017 году

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што за наступныя пяць гадоў заработная плата настаўнікаў павінна быць падвоеная. А штомесяцовая плата малодшага мэдычнага пэрсаналу павінна скласьці ня менш за 1000 рублёў.

«Мы ня можам нізкі заробак плаціць настаўніку. Наогул па настаўніках будзем разьбірацца самым сур’ёзным чынам. Трэба за пяцігодку будучую заробак настаўнікаў падвойваць. І гэта не папулізм.

Настаўнік у нас сёньня застаўся галоўным зьвяном у вёсцы, у малых гарадах, у раённых цэнтрах. І нават у Менску, у абласных цэнтрах гэта наша апора — настаўнік. І трэба зрабіць так, каб атрымліваючы пэдагагічную адукацыю, людзі са школы не сыходзілі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка 16 лютага падчас паездкі ў Слуцкі раён, перадае БЕЛТА.

Таксама ён адзначыў, што незаслужана нізкія заробкі ў сыстэме аховы здароўя, асабліва гэта тычыцца малодшага мэдпэрсаналу. Лукашэнка адзначыў, што яны павінны атрымліваць ня менш за 1000 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG