Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаецца суд над удзельнікам сакавіцкага «Маршу недармаедаў» Сьвятаславам Барановічам


Сьвятаслаў Барановіч
Сьвятаслаў Барановіч

15 лютага ў судзе Маскоўскага раёну Менску пачнецца суд над Сьвятаславам Барановічам, якога вінавацяць у зьбіцьці міліцыянта падчас «Маршу недармаедаў» летась у сакавіку ў Менску. Судзіць Барановіча будзе судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка.

Паводле сьледзтва, пасьля акцыі Сьвятаслаў Барановіч зьбіў на прыпынку грамадзкага транспарту каля плошчы Бангалор супрацоўніка міліцыі ў цывільным.

Бойка адбылася падчас спробы пераапранутых міліцыянтаў затрымаць актывістаў анархісцкага руху, якія бралі ўдзел у «Маршы недармаедаў». За гвалт супроць міліцыянта Барановічу пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.

Сьвятаслаў Барановіч вядомы таксама як адзін з апошніх актывістаў, каго судзілі за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году, калі ўлады разагналі мітынг пратэсту супроць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў. У канцы 2011 году Сьвятаслаў Барановіч быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня без накіраваньня ў месцы пазбаўленьня волі. Да суду праваабаронцы прызнавалі Барановіча палітвязьнем.

У студзені 2018 году беларускія праваабаронцы заклікалі ўлады краіны спыніць крымінальны перасьлед Сьвятаслава Барановіча і перакваліфікаваць ягоную справу ў адміністрацыйную.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG