Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую канькабежку дыскваліфікавалі з алімпійскай дыстанцыі


Марына Зуева
Марына Зуева

Беларускую спартоўку Марыну Зуеву дыскваліфікавалі са спаборніцтваў па канькабежным спорце на дыстанцыі 1500 мэтраў, піша TUT.BY.

Зуева перамагла ў забегу кітаянку Жуйнін Цянь. Аднак пасьля фінішу судзьдзі ўбачылі парушэньне з боку беларускай спартоўкі.

Беларуска Марына Зуева ў забегу з кітаянкай Жуйнін Цянь
Беларуска Марына Зуева ў забегу з кітаянкай Жуйнін Цянь

У момант зьмены дарожак спартоўкі сутыкнуліся, але працягнулі бег. Вінаватай у сутыкненьні судзьдзі назвалі Зуеву і дыскваліфікавалі яе за парушэньне правіл зьмены дарожак.

Раней Зуева заняла 11 месцы ў бегу на 3000 мэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG