Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча хоча стварыць чыгуначны калідор уздоўж беларускай мяжы


Belarus - map of via carpatia
Belarus - map of via carpatia

Міністэрства інфраструктуры Польшчы працуе над стварэньнем чыгуначнага калідора ўздоўж трасы Via Carpatia, якая будзе праходзіць празь Літву, Польшчу, Славаччыну, Вугоршчыну, Румынію, Балгарыю і Грэцыю ўздоўж усходняй мяжы Эўразьвязу, паведамляе Радыё Польшча.

Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка ведамства Юстына Скшыдла:

— Мы падрыхтавалі аналіз магчымага чыгуначнага кампанэнта калідора Via Carpatia. Адначасова мы супрацоўнічаем з нашымі партнэрамі ў рамках Вышаградзкай групы і ня толькі па пытаньні стварэньня так званага Бурштынавага калідору. Гэты праект атрымаў адабрэньне Эўракамісіі і будзе рэалізаваны на працягу двух гадоў.

Паводле слоў намесьніка міністра інфраструктуры Польшчы, магчымасьцю далучыцца да праекту Via Carpatia зьяўляецца Македонія.

Так званы Бурштынавы калідор створыць спалучэньне паміж Варшавай, Братыславай, Будапэштам, Люблянай і портам Копэр у Славеніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG