Дэпартамэнт юстыцыі ЗША паведаміў пра выкрыцьцё адной з самых буйных груповак кібэрзлачынцаў. Яна была створана украінцам, але пазьней яе ўзначаліў расеец.
Амэрыканскія ўлады абвінавацілі 36 чалавек у крадзяжы і гандлі пэрсанальнымі дадзенымі. Нанесеная злачынцамі шкода ацэньваецца ў 530 мільёнаў даляраў — яны скралі 795 тысяч лагінаў і пароляў для доступу ў банкаўскую сыстэму HSBC, дзясяткі акаўнтаў у PayPal і нумары крэдытных карт.
Групоўка была створана ў 2010 годзе ўкраінцам Сьвятаславам Бандарэнкам. Споклічам злачынцаў была фраза In Fraud We Trust — «Мы верым у махлярства».
З 36 абвінавачаных, 13 чалавек арыштавалі ў ЗША, Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Косава і Сэрбіі. Астатнія чальцы групоўкі знаходзяцца ў вышуку.
Акрамя продажу пэрсанальнай інфармацыі, групоўка падстаўляла дэпазытны рахунак для адмываньня грошай у электронных валютах. Паводле абвінаваўчага рашэньня, гэтым займаўся расеец Сяргей Мядзьведзеў. У 2016 годзе ён стаў адміністратарам і ўладальнікаў групоўкі пасьля таго, як апублікаваў паведамленьне, што Бандарэнка зьнік.