Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Барыс Кіт датычны да збліжэньня СССР і ЗША ў астранаўтыцы


Міністэрства замежных справаў Беларусі выказала спачуваньні ў сувязі са сьмерцю Барыса Кіта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

«Вядомы беларускі дзеяч замежжа, выдатны навуковец Барыс Кіт пайшоў з жыцьця 1 лютага 2018 года. Амаль 108 гадоў, якія ён пражыў, прыйшліся на надзвычай насычаны і драматычны пэрыяд беларускай і сусьветнай гісторыі», — гаворыцца ў спачуваньні.

МЗС нагадвае, што Барыс Кіт нарадзіўся ў Расейскай імпэрыі, жыў і працаваў і ў міжваеннай Польшчы, і падчас фашысцкай акупацыі, і ў Злучаных штатах.

«Але ўвесь гэты час ён заставаўся беларусам, старанна і бесьперапынна клапаціўся пра беларускую мову, адукацыю, захаваньне беларускай самасьвядомасьці нашых суайчыньнікаў за мяжой».

Узгадваючы пра ўклад Кіта ў разьвіцьцё астранаўтыкі, МЗС адзначыла, што «ён датычны да збліжэньня СССР і ЗША вакол гэтай агульнай для чалавецтва тэмы».

«Памяць пра яго будуць захоўваць беларусы і на Радзіме, і за яе межамі», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС.

Памёр самы стары беларус сьвету, асьветнік і навуковец Барыс Кіт

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG