Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўначы Нямеччыны затрымалі беларусаў, якія абкрадалі гіпэрмаркеты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусы сталі фігурантамі справы аб групавым крадзяжы ў нямецкіх крамах. Сьледчыя разглядаюць транснацыянальныя сувязі злачынцаў.

У паўночнай Нямеччыне (фэдэральная зямля Мэкленбург — Пярэдняя Памэранія) акруговы суд гораду Варэн выдаў ордэр на арышт трох мужчын ва ўзросьце ад 30 да 35 гадоў і 25-гадовай жанчыны. Яны паходзяць зь Беларусі і Расеі і, праўдападобна, працяглы час удзельнічаюць у крадзяжах і рабунках у тамтэйшых крамах.

«Узбунтаваўся і пашкодзіў дзьве камэры назіраньня»

Як паведамляюць нямецкія выданьні са спасылкай на крымінальную паліцыю, сьледчыя лічаць, што чацьвёра злачынцаў ня дзейнічалі ў адзіночку. А таму разглядаюць транснацыянальныя сувязі з удзелам памагатых у Нямеччыне ды іншых краінах.

Затрымаць чацьвёрку ўдалося ў мінулыя выходныя, калі ў паліцыю паступіў званок ад ахоўніка гіпэрмаркету. Ён паведаміў, што двое мужчын, мяркуючы па ўсім, іншаземцы, крадуць тавары і выносяць іх на аўтамабільную стаянку. Калі нарад паліцыі затрымаў злодзеяў і даставіў іх у пастарунак, адзін зь іх, як паведамляе тыднёвік Focus, аказаў супраціў паліцыянтам і настолькі «ўзбунтаваўся», што пашкодзіў дзьве камэры назіраньня.

У аўтамабілі абвінавачваных знайшлі скрадзеныя тавары агульным коштам каля 5 тысяч эўра. Пераважна гэта харчы, кава, гарбата, алькаголь, касмэтыка, адзеньне.

Як паведамляе выданьне Nordkurier, таксама шмат скрадзенага знойдзена ў лясной схованцы побач зь іншым гіпэрмаркетам — на суму каля 10 тысяч эўра.

Усе рэчы ў далейшым плянавалася вывезьці за мяжу. Паводле прадстаўнікоў паліцыі, гэта самы вялікі крадзеж такога роду за апошні час.

«Нашы расьсьледаваньні вядуцца ва ўсіх кірунках, — адзначыла ў размове з журналістамі галоўны камісар паліцыі Найбрандэнбургу Дыяна Мэльбэрг. — Але цяпер лічым, што чацьвёрка не магла дзейнічаць у адзіночку. Меркаваныя злачынцы, якія прыяжджаюць з Расеі і Беларусі, павінны рабіць свае набегі не цягам кароткага пэрыяду, а наадварот, працяглы час. Гэта, у прыватнасьці, пацьвярджае колькасьць скрадзенага».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG