У Маскве супрацоўнікі паліцыі і людзі ў цывільным прыйшлі ў кінатэатар «Пионер» у якім напярэдадні паказалі фільм «Сьмерць Сталіна», забаронены да праката Міністэрствам культуры Расеі. Пра гэта ў сябе ў Твітары паведаміў карэспандэнт агенцтва AFP.
Прычыну свайго візыту ў паліцыі не назвалі. Пра якія-небудзь сьледчыя дзеяньні або затрыманьні пакуль не паведамляецца.
Напярэдадні ў Міністэрстве культуры заявілі, што правераць паведамленьні аб паказе «Сьмерці Сталіна» без пракатнага пасьведчаньня. У выпадку, калі гэтая інфармацыя пацьвердзіцца, будзе распачата адміністрацыйная справа, падкрэсьлілі ў ведамстве.
Камэдыя «Сьмерць Сталіна» распавядае пра барацьбу за ўладу ў СССР пасьля таго, як ў 1953 годзе дыктатар памёр. Першапачаткова карціна атрымала пракатнае пасьведчаньне, аднак 23 студзеня Міністэрства культуры адмяніла паказ, патлумачыўшы гэты зваротам «група юрыстаў», якія ўбачылі ў фільме прыкметы экстрэмізму і палічылі, што ён абражае памяць загінулых.
У ведамстве заявілі, што прапаноўвалі пракатчыку перанесьці прэм’еру на паўгода ў сувязі з гадавінай Сталінградзкай бітвы. Праверыць фільм на экстрэмізм папрасіла Генпракуратура Расеі.