Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогераў Філіповіча і Павука зарэгістравалі кандыдатамі. У Менску прайшоў першы перадвыбарны пікет. Відэа

абноўлена

Апоўдні на плошчы ля менскага Камароўскага рынку лідэры правацэнтрысцкай кааліцыі праводзяць першы перадвыбарны пікет у рамках агітацыйнай кампаніі па выбарах мясцовых саветаў, якая пачалася 18 студзеня.

Кіраўнікі Правацэнтрысцкай кааліцыі расказалі, што пакуль ня маюць зьвестак пра рэгістрацыю або адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі чальцоў кааліцыі, але некаторыя папярэднія вынікі вядомыя.

Ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі зарэгістравалі 17 з 17 кандыдатаў, у ліку якіх вядомыя блогеры Максім Філіповіч з Гомлі і Андрэй Павук з Акцябрскага.

Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч і Віталь Рымашэўскі (зьлева направа)
Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч і Віталь Рымашэўскі (зьлева направа)

Ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў Менску не зарэгістравалі 3 кандыдатаў з 9. На кандыдатаў, кажа сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, аказваўся ціск з боку МУС, а старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заяўляла, што яны «ідуць, каб вырашыць прыватныя праблемы».

Ад руху «За свабоду» не зарэгістравалі 5 кандыдатаў (як сьцьвярджае лідэр руху Юрась Губарэвіч, «з надуманых прычынаў» — у тым ліку праз «прыпіску кватэры»), зарэгістравалі яго і ягонага намесьніка Юрыя Меляшкевіча.

Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька і Юрась Губарэвіч
Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька і Юрась Губарэвіч

Ды «кандыдатаў ад кааліцыі хапае», сьцьвярджае Губарэвіч. Адмовы ад рэгістрацыі палітыкі зьбіраюцца абскарджваць, а таксама рабіць супольныя выезды ў рэгіёны на пікеты.

18 студзеня — апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі. Перадвыбарная агітацыя пачынаецца ад моманту рэгістрацыі кандыдатаў і будзе доўжыцца да 17 лютага. Самі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га скліканьня пройдуць празь месяц, 18 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG