Міністар прамысловасьці Сырыі Мухамад Юсэф заявіў, што сырыйскі ўрад надае вялікую ўвагу актывізацыі супрацы зь Беларусьсю ў сфэрах эканомікі, прамысловасьці і тэхналёгіяў, а таксама стварэньню сумесных праектаў, у прыватнасьці па вытворчасьці грузавікоў, аўтобусаў, трактароў і электрапрыладаў, паведамляе SANA (Cырыйскае арабскае інфармацыйнае агенцтва).
Амбасадар Беларусі ў Дамаску Аляксандар Панамароў падкрэсьліў важнасьць супрацы дзьвюх краінаў у сфэрах эканомікі, гандлю і прамысловасьці і адзначыў імкненьне Беларусі ўмацоўваць адносіны з Сырыяй на ўсіх узроўнях.