«На Прыпяцкім мосьце пантонная пераправа сплыла па цячэньні. З-за плыні лёду не вытрымалі тросы ў пантоннага моста», — гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на старонцы суполкі «Надзвычайныя здарэньні. Гомельская вобласьць».
«З-за рэзкага зьмяненьня ўмоваў надвор’я — пайшоў лёд — аказалася сарваным умацаваньне моста. Прымаюцца меры па ягоным аднаўленьні. Плянуецца, што пераправа будзе адноўленая на працягу дня», — пракамэнтаваў сытуацыю БЕЛТА начальнік упраўленьня інфармацыі Міністэрства абароны Ўладзімер Макараў.
Пантонны мост, збудаваны ў сьнежні мінулага году каля аварыйнага мосту ў Жыткавіцкім раёне, сарвала плыньню, паведамляюць відавочцы ў сацыяльных сетках.
На стацыянарным мосьце на аўтамабільным мосьце праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне была выяўлена вэртыкальная прасадка. Па ім сьпярша забаранілі рух аўтатранспарту, а пасьля і пешаходаў. Пакуль будавалі пантонную пераправу, катэры МНС перавозілі людзей праз раку. 10 сьнежня вайскоўцы і ратавальнікі ўзьвялі праз Прыпяць пантонную пераправу 10 сьнежня мінулага году на замену аварыйнага мосту.
Бяз моста. Як дзейнічае пантонная пераправа паміж Жыткавічамі і Туравам. ФОТА, ВІДЭА
Пасьля надзвычайнага здарэньня з мостам пад Жыткавічамі ў рэспубліцы пачалі праводзіць абсьледаваньне іншых канструкцый. Па выніках праверкі быў прызнаны аварыйным мост праз раку Сож. Яшчэ адзін мост зачынілі ў Чашніках. І два масты праз Бярэзіну ў Бабруйску прызналі амаль аварыйнымі.