Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская сацсетка «Вконтакте» — у сьпісе найбуйнейшых «пірацкіх рэсурсаў» сьвету 


©Shutterstock
©Shutterstock

Міністэрства гандлю ЗША ўнесла расейскую сацыяльную сетку «Вконтакте» (належыць Mail.ru Group) у сьпіс пірацкіх рэсурсаў. Гэта вынікае з дакумэнту, апублікаванага на сайце ведамства.

Тут сабраны найбуйнейшыя сусьветныя рэсурсы, якія, на думку амэрыканскага боку, парушаюць правы інтэлектуальнай уласнасьці.

Сярод іншых расейскіх праектаў, уключаных у «чорны сьпіс», — торэнт-трэкер Rutracker.org, онлайн-кінатэатар kinogo.cc і шэраг іншых.

Аўтары дасьледаваньня адзначаюць, што сацыяльныя сеткі служаць унікальнай плятформай для забесьпячэньня ўзаемадзеяньня як культурнага, так і камэрцыйнага. І большасьць пасьпяховых сацсетак робяць гэта так, каб не парушаць аўтарскія правы.

Тым часам «Вконтакте» працягвае заставацца рэсурсам, які ігнаруе праваўладальнікаў, зь якімі ў кампаніі няма падпісаных кантрактаў.

Агулам у сьпіс увайшлі 25 сайтаў з розных частак сьвету. Знаходжаньне ў ім ня цягне ніякіх санкцый і служыць толькі напамінам пра існаваньне праблемы інтэлектуальнага пірацтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG