Сьцяна. Старонкі нявыдадзенай кнігі Васіля Быкава Пад такой рубрыкай увесну 1997 годзе на хвалях Беларускай службы Радыё Свабода пачалі гучаць фрагмэнты кнігі, якая была ўнесеная ў плян выдавецтва Мастацкая літаратура, але потым выкінутая зь яе. У той год Аляксандар Лукашэнка актывізаваў працэс аб’яднаньня Беларусі і Расеі, нацыянальная культура спазнала ціск, пра які ўжо забылася за гады Адраджэньня пачатку 90-ых. Проза Быкава ня ўпісвалася ў ідэалягічны кантэкст. Васіль Уладзімеравіч перадаў рукапіс ў Прагу, і супрацоўнікі Свабоды чыталі ягоную прозу. А для музычнвана афармленьня мы выбралі Песьню Сольвейг Эдварда Грыга.
Аўдыё
-
18:15, 30 красавік 2019
Васіль Быкаў. "Сьцяна". ч.2
-
18:15, 29 красавік 2019
Васіль Быкаў. "Сьцяна". ч.1
-
18:15, 11 красавік 2019
"Кот Кляўдзіі Львоўны"
-
18:15, 23 ліпень 2018
Уладзімер Някляеў, "Кот Клаўдзіі Львоўны"
-
18:15, 11 ліпень 2018
Радзім Гарэцкі "Ахвярую сваім "я"
-
18:15, 10 ліпень 2018
Максім Гарэцкі "Дзьве душы"