Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці сустрэлі першых бязьвізавых турыстаў


Сям’я Юфімук з польскай Бяла-Падляскі стала першай групай турыстаў, якая прыбыла ранішнім цягніком з Тэрэспалю. Грамадзяне Польшчы скарысталіся правам бязьвізавага ўезду ў Берасьце паводле ўказу № 462. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

На чыгуначным вакзале Берасьце-Цэнтральнае гасьцей сустракалі прадстаўнікі мясцовых органаў улады і турыстычнага апэратара.

Намесьнік старшыні гарвыканкаму Сяргей Жукаў уручыў турыстам маляўнічы альбом пра славутасьці гораду.

Аляксандар Лукашэнка падпісаў 26 сьнежня ўказ «Аб усталяваньні бязьвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзянаў».

Паводле ўказу, у Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях, а таксама ў Берасьці і Горадні павялічваецца колькасьць пунктаў пропуску для «бязьвізавых» турыстаў — зьявяцца новыя пункты на чыгуначных вакзалах і ў аэрапортах. Гэты «бязьвіз» тычыцца грамадзянаў 77 краінаў («бязьвіз» празь менскі аэрапорт дзейнічае для 80-ці).

Тэрмін бязьвізавага знаходжаньня павялічваецца зь 5 да 10 дзён, таксама пашыраюцца «бязьвізавыя» тэрыторыі: для наведнікаў парку «Аўгустоўскі канал» гэта ўвесь Горадзенскі раён і Горадня, для парку «Белавеская пушча» — тэрыторыя рэкрэацыйнай зоны «Берасьце» (само Берасьце, Берасьцейскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, Пружанскі раёны Берасьцейскай вобласьці, а таксама Сьвіслацкі раён Горадзенскай).

«Дзікуноў» ня пусьцяць: вызначаны парадак «бязьвізавага» уезду на Берасьцейшчыну і Гарадзеншчыну

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG