Бэн Брэнтлі называе спэктакль Беларускага свабоднага тэатру «падарожжам празь мінулае і цяперашні час мастацтва супраціву ва Ўсходняй Эўропе, ад прыпавесьцяў Дастаеўскага пра самапашкоджаньні да знакамітых акцый пратэсту Pussy Riot».
Спэктакль Беларускага cвабоднага тэатру Burning Doors стаў сёлета ляўрэатам брытанскай нацыянальнай тэатральнай прэміі Offie’2017 у намінацыі «Найлепшы ансамбль».
Беларускі cвабодны тэатар быў адзіным тэатральным калектывам, асноўная база якога знаходзіцца па-за Вялікабрытаніяй, які здабыў гэткі прыз. Гэта таксама быў адзіны спектакль, які выконваўся не на ангельскай мове.