ААТ «Мотавелазавод» і расейская група кампаній ААТ «Веломоторс» (Бранск) плянуюць стварыць сумеснае прадпрыемства, паведаміў сёньня дырэктар «Мотавелазаводу» Мікалай Ладуцька, перадае БЕЛТА.
Сярод прапановаў, якія плянуюць унесьці вытворцы, — увядзеньне маркіроўкі канчатковай прадукцыі (ровараў, матацыклаў) і асноўных запчастак, што «дазволіць стварыць роўныя канкурэнтныя ўмовы на тэрыторыі нашых краін і спыніць спробы нядобрасумленнай канкурэнцыі», а таксама ўвядзеньне ўтылізацыйнага збору на вела- і мотапрадукцыю, «што створыць ўмовы для разьвіцьця айчыннай вытворчасьці», — адзначыў дырэктар «Мотавелазавода».
Генэральны дырэктар расейскай групы кампаній ТАА «Веломоторс» (Бранск) Аляксандр Начэўкін адзначыў, што большая частка ўсіх ровараў і матацыклаў у сьвеце вырабляецца ў трох краінах: Кітаі, Індыі і Віетнаме. «Мы просім аб прэфэрэнцыях для нашых вытворцаў, каб была магчымасьць разьвіваць гэтую галіну ў Саюзнай дзяржаве», — заявіў ён.
Ладуцька папрасіў прызнаць «Мотавела» банкрутам
З 2012 году ў Беларусі дзейнічае утылізацыйны збор на аўтамабілі. На думку уладаў, гэтая мера патрэбная для атрыманьня сродкаў на тэхналёгіі па бясьпечнай перапрацоўцы адходаў аўтамабільнай прамысловасьці. Першапачаткова збор быў уведзены толькі для імпартэраў, але ў 2014 годзе пад яго трапіла і прадукцыя расейскіх аўтавытворцаў. Памер збору залежыць ад масы аўтамабіля, аб’ёму яго рухавіка і году выпуску.