Лінкі ўнівэрсальнага доступу

IAAF падоўжыла дыскваліфікацыю расейскіх лёгкаатлетаў


Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацый (IAAF) падоўжыла забарону на ўдзел расейскіх лёгкаатлетаў у міжнародных спаборніцтвах. Рашэньне абвешчана па выніках паседжаньня Рады фэдэрацыі ў Манака.

Пытаньне аб допуску расейскай зборнай на зімовую Алімпіяду ў Паўднёвай Карэі будзе вырашана на паседжаньні МАК у пачатку сьнежня.

Рада IAAF патлумачыла сваё рашэньне тым, што Масква ня выканала цэлы шэраг умоваў дзеля аднаўленьня спартоўцаў у міжнароднай асацыяцыі.

Самае важнае зь іх — вяртаньне расейскага антыдопінгавага агенцтва ў склад Усясьветнага антыдопінгавага агенцтва ў якасьці сапраўды незалежнай арганізацыі, якая паважае кодэкс WADA.

Сяброўства Расеі ў IAAF было прыпынена ў лістападзе 2015 году пасьля скандалу з ужываньнем расейскімі атлетамі забароненых стэроідных прэпаратаў, што адбывалася пад прыкрыцьцём дзяржаўных структураў.

Нягледзячы на часовую дыскваліфікацыю лёгкаатлетычнай зборнай Расеі, IAAF дазволіла шэрагу расейцам, якія прайшлі допінг-кантроль, удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах як «нэўтральным» спартоўцам — без права выхаду пад сьцягам Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG