Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Рады Тымчук пра арышт журналіста Шаройкі ў Менску: «Гэта акцыя супраць Украіны»


Дзьмітры Тымчук (архіўнае фота)
Дзьмітры Тымчук (архіўнае фота)

Народны дэпутат Украіны, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук у інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што расцэньвае арышт у Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі як адкрытую дэманстрацыю беларускіх уладаў супраць Украіны.

«Мы перакананыя, што пасьля таго, як Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі па Крыме, цяперашні арышт — гэта ўжо выхад спадара Лукашэнкі ў адкрытую прастору на баку Расеі. Ён увесь час казаў, што зьяўляецца сябрам Украіны, але ўсё рабіў наадварот — тыя ж супольныя вучэньні з Расеяй у верасьні. Цяпер ён паказвае, што ёсьць сатэлітам Крамля. І іншай інтэрпрэтацыі гэтых дзеяньняў мы ня бачым. Тое, што робяць апошні час беларускія ўлады, гэта канкрэтная праца супраць дзяржавы Ўкраіны. Мы расцэньваем гэта толькі так», — паведаміў Свабодзе Дзьмітры Тымчук.

Дэпутат дадаў, што асабіста знаёмы з Паўлам Шаройкам, але ён не далучаўся да працы ў складзе групы «Інфармацыйны супраціў».

«Калі наша група пачала працаваць, ён ужо працаваў у Беларусі. Вядома, мы разумелі, што любыя сувязі з нашай групай у расейскіх ці прарасейскіх спэцслужбаў, а беларускія спэцслужбы ёсьць роднаснымі ФСБ РФ, могуць быць падставай для абвінавачваньня ў шпіянажы. Таму мы ніякіх сувязяў з Паўлам не падтрымлівалі», — дадаў Дзьмітры Тымчук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG