24-гадовага француза затрымалі 21 верасьня на памежным пункце пропуску Новая Гута, пасьля чаго ён быў зьмешчаны ў Гомельскі сьледчы ізалятар № 3. Мытнікі сьцьвярджаюць, што Віё пешшу перасякаў беларуска-украінскую мяжу і не задэкляраваў патрон. Сам падарожнік у лісьце на волю пісаў, што адмыслова выбраў «чырвоны калідор», каб задэкляраваць рэчы і патрон, падораны яму польскім сябрам. На судзе прысутнічаюць францускі консул Карын Бардзье, родны брат Жаляна, а таксама прадстаўнікі францускіх СМІ.
У Гомелі судзяць француза за патрон, перавезены празь мяжу. Фотагалерэя
У судзе Гомельскага раёну разглядаюць крымінальную справу ў дачыненьні грамадзяніна Францыі Жаляна Віё. Яго вінавацяць у незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі і незаконным абароце забароненых рэчываў.
1
Жалян Віё
2
Да пачатку суду
3
Судзьдзя Тамара Застаўнецкая
4
Брат Гіём і сябра сям’і Надзея
5
Брат Гіём Віё
6
У першым шэрагу прадстаўнікі амбасады Францыі
7
Адвакат Жаляна Віё Дзьмітры Пяткевіч
8
Жалян Віё
9
Дзяўчыны, якія зьвярнуліся з хадайніцтвам да суду зьмяніць меру стрыманьня пад асабістае заручэньне
10
Судзьдзя Тамара Застаўнецкая
11
Паседжаньне скончанае. Разгляд справы Жаляна Віё будзе працягнуты а 10-й раніцы 17 лістапада
12
13