Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: Мясцовыя выбары пройдуць 18 лютага, кампанія будзе «дастаткова стэрыльнай»


Лідзія Ярмошына (архіўнае фота)
Лідзія Ярмошына (архіўнае фота)

Аляксандар Лукашэнка падтрымаў прызначэньне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 году.

Пра гэта заявіла сёньня пасьля рабочай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

Паводле яе, для Лукашэнкі галоўным было вызначыцца з датай выбараў, іх фінансаваньнем і праектам указу, які павінен быць неўзабаве падпісаны. Кіраўнік дзяржавы пагадзіўся з тым, што «люты — больш спакойны месяц».

Ярмошына ня стала прадказваць яўку, бо «ўсё залежыць ад кандыдатаў», але згадала, што на мінулых мясцовых выбарах афіцыйная яўка склала 78% (назіральнікі сумняваліся ў такой яўцы).

Таксама Ярмошына заявіла, што «чым больш грошай укладаецца ў фінансаваньне асобных кандыдатаў, тым больш брудная выбарчая кампанія»:

«Ня думаю, што кандыдаты ў дэпутаты на выбары ў мясцовыя Саветы будуць укладаць альбо атрымліваць досыць вялікія сродкі на вядзеньне перадвыбарнай агітацыі. Таму я думаю, што ў нас выбарчая кампанія будзе ў гэтым пляне дастаткова стэрыльная».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG