У апошнім туры Першай лігі Чэмпіянату Беларусі па футболе вырашалася, хто трапіць у найвышэшэйшы дывізіён. «Прамень» забясьпечыў сабе выхад яшчэ ў мінулым туры. За другое месца змагаліся «Тарпэда» (Менск) і «Смалявічы СТІ». Свабода схадзіла на матч «Прамень» — «Тарпэда». дзе вырашаўся лёс «вышкі»
Драматычны фінал Першай лігі. Легендарнае менскае «Тарпэда» прайграла «Промню»
 
1
Менскае «Тарпэда» сёлета адзначыла 70-ю гадавіну. Клюб быў заснаваны ў 1947 годзе як каманда менскага аўтазаводу. Ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам БССР.
 
2
«Прамень» — новая каманда, што ўтварылася ў 2012 годзе. Раней яна называлася «АФЛ-2007». З 2014 года яе спонсарам стаў гадзіньнікавы завод «Прамень». У гонар спонсару каманда і атрымала новую назву.
 
 
3
У 2005 «Тарпэда» спыніла існаваньне. Толькі дзякуючы заўзятарам клюб быў адроджаны ў 2007 годзе. Сёлета «Тарпэда» як ніколі блізка было да вяртаньне ў Найвышэйшую лігу пасьля 12-гадовага перапынку.
 
4
Як маладая каманда, «Прамень» ня мае арганізаваных фанатаў, каманду падтрымліваюць толькі заўзятары.
 
5
«Прамень» мусіў выйсьці ў Найвышэйшую лігу яшчэ летась. Але за дамоўныя матчы каманду пазбавілі пунктаў і яна засталася ў Першай лізе.
 
6
«Прамень» вёў па ходу ўсёй гульні. Першы гол каманда забіла з пэнальці на пачатку другога тайму.
 
7
Сёньняшні матч быў прынцыповым толькі для «Тарпэда». «Прамень» забяьспечыў сабе месца ў Найвышэйшай лізе яшчэ ў мінулым туры.
 
8
 
9
“Тарпэда” мае моцную фанацкую падтрымку.
 
 
10
«Тарпэда» сёньня задавальняла і нічыя. Хоць каманда кідалася ў атаку, вострых момантаў у брамы «Промня» амаль не было. На 76-й хвіліне «Тарпэда» прапусьціла другі мяч. Гульня скончылася зь лікам 2:0.
 
11
 
12
 
 
 
 
