Агрэгатар навінаў Google News зноў пачаў паказваць матэрыялы расейскага «Фэдэральнага агенцтва навінаў» (ФАН), якое, як мяркуецца, зьвязана з «фабрыкай троляў». Гэта адбылося пасьля ліста «Роскомнадзора».
Ведамства патрабавала ад Google растлумачыць блякаваньне некалькіх расейскіх сайтаў.
Google News 26 кастрычніка спыніў выдачу навін ФАН, «Политэксперта», «Инфореактора», сайтов «Экономика сегодня», «Политика сегодня», «Народные новости» и «Нью информ». Усе гэтыя рэсурсы, як мяркуецца, уваходзяць у так званую «фабрыку медыяў», яккая складаецца з 16 зьвязаных паміж сабой парталаў. Іх аўдыторыя ацэньваецца ў 36 мільёнаў чалавек. Фінансуе «фабрыку медыяў», як і «фабрыку троляў», як мяркуецца, бізнэсмэн Яўген Прыгожын, адзін з блізкіх сяброў прэзыдэнта Расіе Ўладзіміра Пуціна.
Супрацоўнікі «фабрыкі троляў» (афіцыйная назва — «Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў») пішуць камэнтары і нататкі ў сацыяльных сетках для стварэньня бачнасьці масавай падтрымкі палітыкі Крамля. У ЗША заяўляюць, што, у тым ліку з дапамогай «фабрыкі троляў», Расея ўмяшалася ў апошнія выбары прэзыдэнта Злучаных Штатаў.