Паводле дадзеных Белстату, у верасьні гэтага году намінальны заробак у сфэры дзяржаўнага кіраваньня склаў 1083 рублі 90 капеек.
За год намінальны заробак чыноўнікаў вырас на 37,1%, а рэальны — на 30,8%. Летась у верасьні заробак у сфэры дзяржаўнага кіраваньня складаў 790 рублёў 40 капеек.
Гэта максымальны рост заробку сярод усіх відаў дзейнасьці ў краіне, пры тым, што ўзровень заробкаў чыноўнікаў вышэйшы, чым у сярэднім па Беларусі.
Тыдзень таму міністар эканомікі Беларусі Ўладзімер Зіноўскі заявіў, што да канца году не ва ўсіх рэгіёнах і галінах эканомікі ўдасца дайсьці да заробкаў у 1000 рублёў. Паводле міністра, сельская гаспадарка ці сацыяльная сфэра ня могуць раптоўна дасягнуць такіх заробкаў.