Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць стратных арганізацый прамысловасьці ў студзені-жніўні 2017 году зьнізілася на 7,2% (419 да 389), а іх удзельная вага — да 23,9%, паведамляе БелаПАН.
Пры гэтым сума чыстых стратаў гэтых стратных прадпрыемстваў вырасла на 26,6% — да 841,3 млн рублёў.
У камэнтары агенцтву БелаПАН кіраўнік Навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук заявіў, што хранічна стратныя прадпрыемствы ня маюць права на існаваньне:
«Трэба прызнаць факт, стварыць камісію, якая магла б частку зьмярцьвелага капіталу ажывіць і пусьціць у іншыя праекты».
Праблемных прадпрыемстваў, паводле Раманчука, значна больш, чым стратных. Многія зь іх працуюць з рэнтабэльнасьцю меншай за 5%.