Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вірус-вымагальнік атакаваў кампутары расейскіх і ўкраінскіх кампаніяў


Сайты расейскага інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс» і адэскага аэрапорту ва Ўкраіне былі атакаваныя вірусам-шыфравальнікам BadRabbit.

Сёньняшняя атака не падобная на вірусы Petya або WannaCry, якія атакавалі кампутары ў розных краінах на працягу сёлетняга году.

Пра гэта паведамілі ў кампаніі па прадухіленьні і расьсьледаваньні кіберзлачынстваў Group-IB. Паводле дадзеных Group-IB, за разблякіроўку зламысьнікі патрабуюць выкуп у памеры 0,05 біткоіна (каля 300 даляраў). Над ліквідацыяй праблемаў у рэдакцыях працуюць тэхнічныя спэцыялісты.

Ва Ўкраіне вірус атакаваў інфармацыйную сыстэму міжнароднага аэрапорта ў Адэсе і кампутары мэтро ў Кіеве. Паводле дадзеных кіеўскага мэтрапалітэну, пасажыры адчуваюць складанасьці пры аплаце паездкі банкаўскімі картамі.

Хакерскія атакі таксама зафіксаваныя ў міністэрстве інфраструктуры Ўкраіны і ў дзяржаўнай авіяцыйнай службе. Кібэрпаліцыя Ўкраіны заявіла, што зафіксавала некалькі інцыдэнтаў, аднак аб маштабных атаках гаворка пакуль ня йдзе. Адмыслоўцы Службы бясьпекі Ўкраіны высьвятляюць, ці былі атакаваныя дзяржаўныя органы.

У чэрвені кампутары прадпрыемстваў, банкаў і ўрадавых структураў па ўсім сьвеце атакаваў вірус-вымагальнік Petya. Распаўсюд шкоднай праграмы пачаўся з Украіны. У Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны заявілі, што да кібэратакі, магчыма, датычная Расея.

Такім жа чынам дзейнічаў вірус-вымагальнік WannaCry, ад якога ў траўні 2017 году пацярпелі больш за 300 тысяч кампутараў у 150 краінах. Найбольшую колькасьць спробаў узлому зафіксавалі ў Расеі. Там былі атакаваныя вірусам кампутары найбуйнейшых кампаніяў і фэдэральных ведамстваў, у тым ліку міністэрства па надзвычайных сытуацыях і МУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG