Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Добрушы замест заробкаў выдаюць талёны на харчы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Работнікам прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у аб’яднаньне «Добрускі камунальнік», заробкі часткова выдаюць талёнамі, паведамляе тэлеканал «Белсат».

«Нам райпа павінна грошай, гатоўкай яны ня могуць камунальніку аддаць, таму мы забіраем пазыку такім чынам: даюць працоўным квіткі гэтыя, сэртыфікаты на харчовыя, прамысловыя тавары, мы можам браць адзеньне, будаўнічыя матэрыялы, бытавую хімію», — расказала Тацьцяна Жыткіна, работніца Церахоўскага камунгасу.

Адзін сэртыфікат раўназначны 10 беларускім рублям. Іх работнікам выдаюць ад двух да пяці ў залежнасьці ад заробку. Атаварыць талёны можна толькі ў крамах Добрускага спажывецкага таварыства, якія папулярнасьцю не карыстаюцца, — кажуць работнікі «Добрускага камунальніка».

Праблема ў тым, што крамы раённага спажывецкага таварыства не вытрымліваюць канкурэнцыі. У раёне актыўна прасоўваецца больш танная гандлёвая сетка «Эўрагандаль».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG