У нядзелю 15 кастрычніка ў курсантаў з барысаўскіх Печаў быў «бацькоўскі дзень». Сваякі і сябры з розных гарадоў Беларусі, устрывожаныя трагічнай навіной пра Аляксандра Коржыча, прыехалі адведаць жаўнераў. Свабода пагутарыла зь імі пра дзедаўшчыну ў арміі і настроі ў вайсковай частцы.